Більярд даступны ўсім…

18.05.2024

У рамках сацыяльнага праекта "Спорт, даступны кожнаму" для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН прайшоў майстар-клас гульні ў більярд у фізкультурна-аздараўленчым комплексе "Брыз".

Пад кіраўніцтвам спецыяліста ўстановы хлопцы асвоілі правільныя першапачатковыя прыёмы: як правільна ўстаць ля стала, прыцэліцца, нанесці кіем ўдар па "свайму" шару.

У ходзе занятка ўдзельнікі атрымалі пазітыўныя эмоцыі, якія з'яўляюцца адным з актыўных сродкаў сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі, а навыкі гульні ў більярд дапамогуць раскрыць рэальны ўзровень іх магчымасцяў, здабыць упэўненасць у сваіх сілах.

Падпішыцеся на нашы навіны