Разам мы – адна сям'я!

17.05.2024

У рамках выканання плана раённых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца сумесна з ДУ "ФАЦ Уздзенскага раёна", для падапечных аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН прайшло спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню сям'і.

Выконваючы цікавыя, часам вельмі няпростыя конкурсы, каманды змагаліся ў сіле, спрыце і трапнасці, весяліліся.

У выніку займальнай і напружанай барацьбы перамагла дружба!

Падпішыцеся на нашы навіны