Рэцэпты сямейнага шчасця

16.05.2024

У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у рамках клуба "Журавінка" прайшла гадзіна "рэцэптаў" сямейнага шчасця, прысвечаная Міжнароднаму Дню сям'і.

За" круглым" сталом удзельніцы вялі гутарку пра сямейныя каштоўнасці, пра тое, як важна падтрымліваць і дапамагаць адзін аднаму, пра тое, што ў кожнай сям'і захоўваецца свой "рэцэпт" сямейнага шчасця, які перадаюць з пакалення ў пакаленне.

Рэцэпт сямейнага шчасця ад Галіны Міронавай: "Калі муж і жонка будуюць свае адносіны на прынцыпах любові і павагі, яны могуць не сумнявацца ў тым, што іх шлюб будзе даўгавечным і шчаслівым".

Рэцэпт сямейнага шчасця ад Наталлі Булат, якая знаходзiцца ў шлюбе 45 гадоў: "Сакрэт шчаслівай сям'і просты: умець любіць, паважаць, дараваць, абараняць адзін аднаго. І, вядома, шчасце сям'і - у дзецях! "

Падпішыцеся на нашы навіны