Тэатральную пастаноўку дзецям з інваліднасцю і дзецям-інвалідам падарылі школьнікі-валанцёры

15.05.2024

У рамках сацыяльнага праекта "Добрыя сэрцы" валанцёры Літвянскай базавай школы наведалі аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН і паказалі падапечным аддзялення і выхаванцам раённага ЦКРНіР велікодную пастаноўку "Вялікі дзень – свята сонца і вясны".

Юныя артысты расказалі дзецям пра свята, яго традыцыі і сімвалы, пагулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні.

Спектакль атрымаўся вельмі яркім, кранальным і добрым.

Падпішыцеся на нашы навіны