Шматдзетная сям'я Фалько, удзельніца рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года 2024", павіншавала з Днём Перамогі ветэрана Івана Квяткоўскага з Узды

10.05.2024

Анатоль Фалько і яго дружная сям'я разам са старшынёй Уздзенскага райвыканкама Дзмітрыем Коласам, старшынёй раённага савета ветэранаў Таццянай Лычкоўскай, прадстаўнікамі ТЦСАН і работнікамі Дома культуры віншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Квяткоўскага з Днём Перамогі.

Сустрэча атрымалася шчырай, душэўнай і па-сямейнаму цёплай. Шмат добрых слоў і пажаданняў гучала ў адрас ветэрана, успаміналі сямейныя гісторыі ваенных гадоў, спявалі ўсім знаёмыя песні са слязамі радасці на вачах.

Здзівіў гасцей і Іван Іосіфавіч, у чарговы раз узяўшы ў рукі гармонік і выканаўшы некалькі песень.

Падпішыцеся на нашы навіны