Светлае свята Вялікадня адзначылі падапечныя аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН

08.05.2024

Кожны прынёс велікодныя стравы, якія ўпрыгожылі святочны стол. Пасля ўспомнілі гісторыю свята Светлага Вялікадня, велікодныя традыцыі і звычаі продкаў, якія захаваліся да нашых дзён, а таксама падзяліліся рэцэптамі традыцыйных велікодных страў.

Усе жадаючыя змаглі наведаць выставу "Велікодныя цуды" падапечнай аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тамары Місюкевіч.

У рамках сацыяльнага праекта "Праваслаўная гадзіна" на трэці дзень Вялікадня прынялі ўдзел у традыцыйным хрэсным ходзе да магілы свяшчэннамучаніка Міхаіла Навіцкага, нябеснага апекуна нашага горада.

Падпішыцеся на нашы навіны