Калектыў ТЦСАН Уздзенскага раёна прымаў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным святу Першамая!

02.05.2024

Сярод занесеных на раённую Дошку гонару - ТЦСАН Уздзенскага раёна.

Гэта вясновае свята адзначана асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх тых, хто сваімі рукамі стварае будучыню. Хай настаўшая вясна дасць нам усім тое, чаго мы ад яе чакаем - новага рытму жыцця, новых дасягненняў і новых перамог! - адзначыла ў сваім урачыстым выступленні на адкрыцці раённай Дошкі гонару дырэктар цэнтра Наталля Жук.

У свята Першамая падзякі з рук прафсаюзнага лідара атрымалі кіраўнік гуртка Аксана Піцько і сацыяльны работнік Марына Мацукевіч.

Святочны настрой стваралі жыхарам Уздзеншчыны і выстава сувеніраў, зробленых падапечнымі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, а таксама творчы нумар ад калектыву ўстановы.

Падпішыцеся на нашы навіны