Ад Узды да Стоўбцаў

30.04.2024

Так называўся сумесны паэтычны зборнік падапечнай аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Вольгі Бокуць-Чабатаровай і Уладзіміра Белага, пісьменніка з г. Стоўбцы.

На прэзентацыі кнігі ў адрас пісьменнікаў гучалі цёплыя словы, а таксама іх вершы з новага зборніка.

Не абышлося ў гэты дзень і без музычнага падарунка ад творчай студыі "Пазітыў" аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Падпішыцеся на нашы навіны