У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН ідзе падрыхтоўка да надыходзячых святаў - Вербнай нядзелі і Вялікадня

26.04.2024

Для ўдзелу ў традыцыйнай выставе-продажы хлопцы з інваліднасцю рыхтуюць тэматычныя велікодныя сувеніры, дэкаруюць галінкі вярбы для асвячэння прыхаджанамі храма, пякуць імбірныя пернікі і ўпрыгожваюць іх салодкай глазурай і роспісам.

Штогадовая Вербная выстава-продаж праводзіцца ў рамках сумеснага з Уздзенскім благачыннем сацыяльнага праекта "Праваслаўная гадзіна" з мэтай збору сродкаў на дзейнасць, накіраваную на падтрымку людзей з інваліднасцю.

Запрашаем вас на кірмаш, які пройдзе 28 красавіка на тэрыторыі Храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Узда, а таксама ў сувенірную краму па адрасе: г. Узда, вул. Школьная, 2.

Падпішыцеся на нашы навіны