У Беларусі выплачваюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі

26.04.2024

Штогод напярэдадні Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога.

Прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама і ТЦСАН Уздзенскага раёна павіншавалі Чаглей Зінаіду Уладзіміраўну з надыходзячым святам, пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Работнік паштовага аддзялення ўручыла матэрыяльную дапамогу ва ўрачыстай абстаноўцы.

- У нашай краіне ветэраны знаходзяцца ў зоне асаблівай увагі дзяржавы. Адважна змагаючыся за Радзіму, праяўляючы неверагодную самаадданасць і адвагу, яны ўнеслі неацэнны ўклад у агульную перамогу над фашызмам. У 2024 годзе ва Уздзенскім раёне матэрыяльная дапамога аказана 18 грамадзянам на агульную суму 22000 рублёў, - адзначылі супрацоўнікі сацыяльнай абароны.

Падпішыцеся на нашы навіны