Разам – за бяспеку кожнага домаўладання!

16.04.2024

15 красавіка стартавала рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам".

Як прайшоў першы дзень актывізацыі работы суб'ектаў прафілактыкі на Уздзеншчыне?

У Слабадскім сельвыканкаме сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, РАНС, РКС, энергагазінспекцыі, ТЦСАН Уздзенскага раёна, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме.

Нараду-інструктаж правялі старшыня Слабадскога сельвыканкама Ігар Пятровіч і намеснік начальніка РАНС Сяргей Каравацкі.

Пасля фарміравання рабочых груп пачалася "адпрацоўка" домаўладанняў.

Абследаванне жылля ўключыла наведванне дамоў адзінокапражываючых і адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў, грамадзян, схільных да злоўжывання алкагольнымі напоямі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, шматдзетных сем'яў. Таксама рабочыя групы праводзілі тлумачальную працу з насельніцтвам па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на прысядзібных участках.

Падпішыцеся на нашы навіны