Пажылым грамадзянам прэзентавалі відэакурс па прафілактыцы дэменцыі

08.04.2024

З мэтай падаўжэння актыўнага даўгалецця Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі быў распрацаваны відэакурс па прафілактыцы дэменцыі.

Курс складаецца з 10 відэаролікаў з сярэдняй працягласцю каля 45 хвілін.

Ён уключае комплекс заняткаў, накіраваных на падтрыманне памяці, мыслення, мазгавой актыўнасці, з элементамі нейрагімнастыкі, практыкаванняў па рухальнай актыўнасці, прасторавай і часовай арыентацыі і г. д.

Для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшоў першы занятак відэакурса, якi выклікаў ў іх непадробную цікавасць.

Відэаўрокі даступныя і для самастойнага карыстання сярод грамадзян старэйшага ўзросту, бо яны адаптаваныя, не патрабуюць спецыяльнага навучання і падрыхтаваныя з улікам таго, каб чалавек мог самастойна і без старонняй дапамогі праходзіць гэты курс, - адзначыла загадчык аддзялення Юлія Зяневіч.

Падпішыцеся на нашы навіны