Тэатральная майстэрня "Iнклюзіў" зноў парадавала юных гледачоў новай пастаноўкай
03.04.2024"Сярэбраныя" валанцёры аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у чарговы раз выйшлі на імправізаваную сцэну і падарылі дзецям новую пастаноўку "Саламяны бычок, смаляны бачок".
Гледачамі добрай і музычнай казкі сталі выхаванцы Уздзенскага ЦКРНіР і дзіцячага сада №2 г. Узда.
З чаго зроблены бычок? Хто яго прыдумаў? Чаму да яго прыліпалі ці ледзь не ўсе лясныя жыхары? На ўсе гэтыя пытанні юныя гледачы знайшлі адказы пасля прагляду чароўнай гісторыі.
Падчас спектакля дзеці акунуліся ў казачную атмасферу, дзе навучыліся знаходлівасці, дабрыні, шчодрасці і вернасці сваім абяцанням!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6770-teatralnaya-masterskaya-inklyuziv-vnov-poradovala-yunykh-zritelej-novoj-postanovkoj.html#sigProIda79cbe928a