У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН прайшоў майстар-клас па вырабе вырабаў з эпаксіднай смалы
01.04.2024У ходзе работы, выконваючы тэхніку бяспекі, хлопцы навучыліся замешваць смалу, дадаваць фарбавальнікі, затым атрыманую каляровую масу акуратна заліваць у форму.
Упрыгожвалі атрыманы выраб ўсе разам - кожны ўдзельнік дадаў часцінку свайго добрага настрою. А ў заключэнне ўсталявалі спецыяльны механізм са стрэлкамі - і атрымаліся сапраўдныя гадзіннiкi, вырабленыя сваімі рукамі!
Застылае мора з эпаксіднай смалы будзе доўга радаваць наведвальнікаў аддзялення…