Дзень бяспекі. Увага ўсім!

26.03.2024

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў наведала старшы інспектар Уздзенскага РАНС Ксенія Андросік.

У ходзе гутаркі распавяла аб правільных дзеяннях па сігнале "Увага ўсім!", аб наяўных небяспеках на тэрыторыі раёна, спосабах абароны насельніцтва, навучыла навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях (у тым ліку па папярэджанні пажараў у прыродных экасістэмах, бяспечных паводзінах на вадаёмах, пры небяспечных метэаралагічных з'явах, аварыях на радыяцыйных і хімічна небяспечных аб'ектах), адпрацавала ўменні і навыкі па аказанні першай дапамогі.

З падапечнымі аддзяленняў Ксенія Валер'еўна таксама правяла гульню "Крокі выратавання", дзе ўдзельнікі правільна павінны былі выбудаваць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.

Падпішыцеся на нашы навіны