У Мінску падвялі вынікі конкурсу «Актыўнае даўгалецце 65+»
20.03.2024Сталі вядомы імёны лепшых у 10 намінацыях. У іх ліку – Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Уздзенскага раёна!
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі «сярэбраныя» валанцёры аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Валянціна Шытыка, Галіна Дабрароднава, Галіна Адамовіч і загадчык аддзялення Юлія Зяневіч.
На конкурс быў прадстаўлены валанцёрскі праект «Тэатральная майстэрня «Iнклюзіў», які і прынёс яго ўдзельнікам перамогу ў адной з намінацый.
Дыплом пераможцы конкурсу ў намінацыі «сярэбраная нітка інклюзіі і сувязі пакаленняў» за камандную валанцёрскую работу і памятны падарунак уручылі Юліі Сяргееўне намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Барысаўна Арцёменка і кіраўнік офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольга Валер'еўна Атрошчанка.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6754-v-minske-podveli-itogi-konkursa-aktivnoe-dolgoletie-65.html#sigProId842bc34958