«Лэдзі элегантнага ўзросту» выбралі ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для пажылых грамадзян

07.03.2024

Конкурснае мерапрыемства напярэдадні Міжнароднага жаночага дня сабрала на сцэне пяць выдатных удзельніц, узрост якіх выходзіць за адзнаку 60.

Кожнай з іх трэба было паказаць сябе, праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, быць знаходлівымі і дасціпнымі ў 5 конкурсных этапах: «Візітная картка», «Бліц-апытанне», «Песні маладосці нашай», «Жаночая сумачка», «Мадэльер».

Глядзельная зала цёпла сустрэла ўдзельніц конкурсу, падзяліла іх хваляванне і падтрымала на ўсіх этапах конкурсных выпрабаванняў.

Усе ўдзельніцы былі вартыя прымерыць карону пераможцы, але журы ўсё ж прыйшлося вызначыць тройку пераможцаў і лепшых у намінацыях:

1-я лэдзі - Ніна Лятун;

2-я лэдзі - Галіна Адамовіч;

3-я лэдзі - Наталля Шамянкова;

«Прыз глядацкіх сімпатый» - Галіна Дабрароднава;

«Лэдзі Зачараванне» - Галіна Паўлюшчык.

Віншуем канкурсантак з годным выступленнем і выказваем словы падзякі раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»; РК ГА «БРСМ»; Умрэйка Паўлу за прадастаўленыя кветкі і падарункі!

Падпішыцеся на нашы навіны