
Вясновы калейдаскоп прыемных падзей
06.03.2024Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Cакавіка ў ТЦСАН адбылося святочнае мерапрыемства «Вясновы калейдаскоп» для мам са шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.
Удзельніцы сустрэчы зарадзіліся энергіяй і добрым настроем у трэнінгу «Унутраны свет жанчыны», які правяла псіхолаг цэнтра Таццяна Новікава.
Разам з нашымі супрацоўніцамі Аксанай Піцько і Наталляй Лапуста дакрануліся да прыгожага і паўдзельнічалі ў творчым майстар-класе – стварылі вясновыя і яркія кветкі – цюльпаны.
Мамы прэзентавалі свае сямейныя кулінарныя творы, якімі затым падзяліліся падчас святочнага чаявання.
Вядома, не абышлося без падарункаў. Удзельніцам святочнага мерапрыемства ўручаны падарункавыя сертыфікаты ад Уздзенскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» і падарункі для хатняй утульнасці і святочнага настрою ад мануфактуры «Свет свечак».
У адрас выдатных жанчын прагучала шмат добрых і прыгожых слоў, якія іх будуць саграваць доўгі час.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6741-vesennij-kalejdoskop-priyatnykh-sobytij.html#sigProIdb6c30c0a6b