Ёсць у сакавіку дзень асаблівы

06.03.2024

Пад такой назвай у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшло музычна-віншавальнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.

Са сцэны гучалі цёплыя пажаданні, прыгожыя вершы і песні, прысвечаныя выдатным жанчынам. Добры настрой падарылі гасцям хлопцы, якія наведваюць аддзяленне, і члены ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Валанцёры аддзялення - навучэнцы Ліцвянскай базавай школы - парадавалі прысутных сваімі творчымі нумарамі і падарылі ўсім жанчынам кветкі.

А нашы маленькія сябры, выхаванцы раённага ЦКРНіР, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і падтрымлівалі артыстаў.

Настрой свята быў напоўнены радасцю, сяброўствам і весялосцю, пакінуўшы ўдзельнікам і гледачам мноства яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый.

Пусть женский день 8 Марта
Подарит счастье и любовь!
Цветы, улыбки и подарки
Несут пусть радость вновь и вновь!

Падпішыцеся на нашы навіны