Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Уздзенскага раёна прайшлі спаборніцтвы «На вясновай хвалі»

05.03.2024

Удзельнікамі мерапрыемства сталі жанчыны і дзяўчаты, якія наведваюць аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Спаборніцтвы ўключалі тры этапы: дартс; кольцакiд; гульня ў боўлінг.

Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі, а ўдзельнікі і балельшчыкі - салодкімі прызамі!

Падпішыцеся на нашы навіны