Гонар і слава абаронцам Айчыны

23.02.2024

У аддзяленнях забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Са сцэны гучалі песні і вершы, якія выказваюць павагу да абаронцаў Айчыны, бясконцую любоў і адданасць Радзіме. Апладысментамі віталі гледачы танец «Яблычак» ў выкананні ўдзельніц танцавальнага гуртка «Серпантын». Агульная эмацыйная атмасфера святочнага канцэрта, у якім панаваў дух патрыятызму, не пакінула абыякавым нікога з гледачоў і ўдзельнікаў.

Падпішыцеся на нашы навіны