Пажылыя грамадзяне і дзеці з інваліднасцю на пастаяннай аснове наведваюць заняткі з псіхолагамі

19.02.2024

Групавыя псіхалагічныя заняткі з элементамі трэнінгу з'яўляюцца абавязковай часткай сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі грамадзян пажылога ўзросту і людзей з інваліднасцю.

Яны развіваюць псіхалагічныя ўменні і навыкі, актывізуюць кагнітыўныя функцыі, павышаюць жыццёвую актыўнасць і патрэбу ў самарэалізацыі, спрыяюць гарманізацыі ўнутранага свету удзельнікаў заняткаў і іх асобаснага росту.

Кожны новы занятак дорыць падапечным аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту новыя эмоцыі і ўражанні, раскрывае іх унутраны патэнцыял.

Як навучыцца ўзаемадзейнічаць у калектыве, як спраўляцца са стрэсавай сітуацыяй, як павысіць самаацэнку, якія метады і прыёмы дазваляюць лепш даведацца суразмоўцу – адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні атрымліваюць удзельнікі трэнінгавых заняткаў.

Падпішыцеся на нашы навіны