Спецыялісты ТЦСАН актыўна прымаюць удзел у акцыі «Мой бяспечны дом»

15.02.2024

У перыяд правядзення дэкады пажарнай бяспекі спецыялісты цэнтра ў час наведвання грамадзян дома праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу з атрымальнікамі сацыяльных паслуг па пытаннях бяспечнага пражывання, эксплуатацыі электраабсталявання, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Уручаюць улёткі і памяткі з інфармацыяй па прафілактыцы пажараў, дзеянням у выпадку ўзнікнення пажараў у жылым сектары, правілам бяспечнага выкарыстання печаў і электрычных прыбораў.

Падпішыцеся на нашы навіны