Актыўнае даўгалецце - наш прыярытэт!

08.02.2024

У зале аэробікі новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Брыз» сабраліся падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, якія даўно перасталі звяртаць увагу на лічбы ў пашпарце.

Усім ўпадабаныя заняткі танцавальным фітнэсам не толькі бадзёраць і дораць добры настрой, але і матывуюць на новыя дасягненні.

Жанчыны старанна развучваюць харэаграфічныя кампазіцыі, адточваюць тэхніку танцавальных рухаў, каб потым выступаць на мерапрыемствах.

Танцы - гэта адначасова зберагаючая кардыянагрузка і музыкатэрапія, якія даюць надзвычайны вынік! - адзначае кіраўнік гуртка.

Запрашаем усіх танцаваць разам з намі!

Падпішыцеся на нашы навіны