Пазнавальнае падарожжа ў мінулае здзейснілі хлопцы з інваліднасцю, якія наведваюць ТЦСАН
26.01.2024Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў наведалі выставу васковых фігур ва Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Цэнтральны аб'ект прадстаўленай выставы - кампазіцыя «Тайная вячэра», выкананая па матывах аднайменнай фрэскі Леанарда Да Вінчы.
У адной зале, пераступіўшы законы часу, сабраліся таксама князі Уладзімір Чырвонае Сонейка і Аляксандр Неўскі, роўнаапостальная княгіня Вольга, Серафім Сароўскі, Сергій Раданежскі, Пушкін, Гогаль, Дастаеўскі, сям'я імператара Мікалая Аляксандравіча Раманава... I кожная фігура, выкананая так па-майстэрску, не выпадкова ў сваіх вопратцы, позе, выразе твару.
Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з важнымі падзеямі Новага Запавету і айчыннай гісторыі. Займальныя апавяданні экскурсавода дапамаглі далучыцца да прыкладаў духоўнай барацьбы і подзвігу, літаратурнага таленту, веры, любові і міласэрнасці.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6701-poznavatelnoe-puteshestvie-v-proshloe-sovershili-rebyata-s-invalidnostyu-poseshchayushchie-ttsson.html#sigProId27da4b71a9