Рукадзелле для пажылых грамадзян - выдатны спосаб самарэалізацыі

26.01.2024

Такі від дзейнасці выдатна ўплывае на самаадчуванне і самаацэнку, дазваляе напоўніць жыццё фарбамі, праганяе прэч хандру, не даючы нудзе ні найменшага шанцу!

Пра гэта дакладна ведаюць удзельніцы клуба «Скарбонка талентаў», якія ў чарговы раз сабраліся ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

На сустрэчы кожны знайшоў занятак па душы: хтосьці вязаў спіцамі і кручком, хтосьці вывучаў схемы вязання, а хтосьці займаўся рамонтам вязаных рэчаў.

Падпішыцеся на нашы навіны