Мой настрой

24.01.2024

Настрой - гэта наш унутраны душэўны стан, якi залежыць ад таго, якія пачуцці, эмоцыі мы перажываем. Дзякуючы эмоцыям мы лепш разумеем адзін аднаго, свае думкі і пачуцці, перажыванні, вучымся выказваць свой стан праз эмоцыі.

У рамках «Псіхалагічнай гасцінай» для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў псіхолаг правяла занятак з элементамі трэнінгу «Мой настрой». У гульнявой форме хлопцы пазнаёміліся са сваімі эмоцыямі і спосабамі стварэння станоўчых эмоцый, адпрацавалі ўменнi правільна выказваць свае эмоцыі.

Падпішыцеся на нашы навіны