Прынцып пераемнасці ў працы з інвалідамі

22.01.2024

У рамках арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння па пераходзе выпускнікоў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва спецыялістамі ўстаноў праводзяцца шматлікія сумесныя мерапрыемствы.

Іх галоўная мэта - забеспячэнне пераемнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў для больш паспяховай сацыялізацыі маладых інвалідаў у грамадстве.

У гэты раз у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў кулінарны паядынак. Пад кіраўніцтвам спецыялістаў і педагогаў падапечныя аддзялення сумесна з выхаванцамі ЦКРНіР прыгатавалі тушаную бульбу і смачныя бутэрброды.

У сумеснай працоўнай дзейнасці ў дзяцей з інваліднасцю фармуюцца і замацоўваюцца сацыяльна-бытавыя навыкі, неабходныя ў паўсядзённым жыцці.

Падпішыцеся на нашы навіны