Для падтрымання здароўя ў сталым узросце трэба рухацца і атрымліваць станоўчыя эмоцыі

22.01.2024

А аб'яднаць гэтыя два спосабы можна ў... танцы!

Падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту не прапускаюць ніводнага занятку па танцах. У іх танцавальным рэпертуары не толькі класічныя і народныя танцы, але і сучасныя.

«Калі мы развучваем нешта новае, трэніруюцца памяць і каардынацыя. Мы забываем аб праблемах, паляпшаецца самаадчуванне і настрой, з'яўляюцца сілы на ўвесь дзень!» - адзначыла адна з удзельніц танцавальнай групы.

Падпішыцеся на нашы навіны