Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» запальвае маякі клопату і ўвагі, ахопліваючы ўсё больш і больш людзей сталага ўзросту
12.01.2024Для грамадзян, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання ТЦСАН, навучэнцы Уздзенскай сярэдняй школы №1 падрыхтавалі святочную праграму «Ад усёй душы, ад усяго сэрца».
У гэты дзень цёплыя словы ў адрас людзей элегантнага ўзросту гучалі і з вуснаў першага сакратара раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Аляксандра Берлінскага.
Мерапрыемства было насычана запальнымі музычнымі і танцавальнымі нумарамі, якія падарылі гледачам атмасферу свята.