Ад усёй душы з клопатам і любоўю!
12.01.2024Пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства для грамадзян, якія пражываюць у Доме самастойнага камфортнага пражывання ў аг. Войкава Уздзенскага раёна.
Шчырыя пажаданні здароўя і даўгалецця, музычныя і салодкія падарункі ў гэты дзень дарылі пражываючым «срэбныя» валанцёры аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
Да іх віншаванняў далучыліся намеснік дырэктара ТЦСАН Уздзенскага раёна Анастасія Крупнік; намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» Наталля Кананенка; навучэнцы Суткоўскай базавай школы.
Слёзы радасці і падзякі ў вачах пражываючых даказалі неабходнасць правядзення такіх дабрачынных акцый.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6674-ot-vsej-dushi-s-zabotoj-i-lyubovyu.html#sigProId22358fec54