Да акцыі «Ад усёй душы» далучыліся старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» і сельгаспрадпрыемствы раёна
08.01.2024Камплект падарункаў – а гэта cродкі гігіены і догляду за пажылымі людзьмі – ад партыі і сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Уздзенскі райаграсэрвіс», ВРУП «Эксперыментальная база імя Катоўскага» атрымалі падапечныя аддзяленні сястрынскага догляду Уздзенскай ЦРБ.
У бальніцы распавялі, што ў аддзяленні знаходзяцца людзі, якія па стане здароўя ці іншых прычынах не могуць самастойна арганізаваць свой побыт і забяспечваць годныя ўмовы пражывання. У медустанове для такіх пацыентаў створаны ўсе неабходныя ўмовы, аказваецца медыцынская дапамога.
- Ніхто наперад не ведае, які будзе яго лёс і як ён сустрэне старасць. На жаль, часам жыццё складваецца так, што ў святы чалавек знаходзіцца на бальнічным ложку і практычна ў адзіноце, – сказала старшыня раённага аддзялення партыі Наталля Дзейчык. - Палепшыць іх будні і заклікана дадзеная акцыя, далучыцца да якой можа кожны з нас, падарыўшы пажылым і адзінокім людзям крышачку цяпла і клопату.
- Такія акцыі падкрэсліваюць асаблівую ўвагу грамадства да пажылых людзей. Дазваляюць праявіць клопат аб старэйшым пакаленні, а таксама прыцягнуць увагу моладзі да іх праблем, – адзначыла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ВРУП «Эксперыментальная база імя Катоўскага» Валянціна Малашко.