5 студзеня ў Барысаве ў Палацы культуры ўшаноўвалі лепшых прадстаўнікоў сацыяльнай службы Мінскай вобласці
08.01.2024У атмасферу свята акунулася і дэлегацыя Уздзеншчыны на чале з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыяй Дрэйчук.
Падзяка Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва Мінскай вобласці аб'яўлена нашай зямлячцы – сацыяльнаму работніку Ганне Гурбан. Узнагароду ёй уручыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.