Падапечных аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведаў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Андрэй Лiс

08.01.2024

Візіт Андрэя Іванавіча прыйшоўся на перыяд правядзення дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Убачыць чалавека ў пагонах для падапечных аддзялення стала вялікім сюрпрызам і нечаканасцю, яшчэ і з падарункамі.

- Перад Новым годам у мяне была віншавальная сустрэча з дзеткамі, зараз я ў гасцях у вас, - усміхнуўся Андрэй Ліс. - Як гаворыць Кіраўнік нашай дзяржавы, грамадзяне, якім крыху за 60, - гэта залаты фонд нашай краіны, гэта мудрыя людзі з багатым жыццёвым вопытам, якія памятаюць, як было і як стала. Я шчыра жадаю вам усім здароўя, сямейнага дабрабыту, падтрымкі родных і блізкіх.

Не змаглі пакінуць без прэзента гасцей і падапечныя аддзяленні, падарыўшы песню пра добры настрой.

Пасля сумеснага памятнага фота Андрэя Ліса пазнаёмілі з кірункамі працы аддзяленняў для пажылых грамадзян і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Экскурсію правяла дырэктар ТЦСАН Наталля Жук.

– Тут людзі, сапраўды, акружаны клопатам і ўвагай, – адзначыў Андрэй Іванавіч.

Падпішыцеся на нашы навіны