Напярэдадні светлага свята Раства Хрыстова пажылыя грамадзяне і дзеці з інваліднасцю наведалі храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Узда
08.01.2024Традыцыйная калядная сустрэча з настаяцелем храма протаіерэем Рыгорам Чарапеннікавым адбылася ў рамках сумеснага праекта «Праваслаўная гадзіна».
Падчас духоўнай гутаркі падапечныя даведаліся пра паходжанне свята, пра традыцыі святкавання Раства Хрыстова, пра значэнне гэтага свята для ўсіх вернікаў.
Падобныя сустрэчы сталі добрай традыцыяй, сімвалізуючай веру, дабрыню і паразуменне.