Няма ў свеце выдатней пачуцця, чым адчуванне, што ты зрабіў людзям хоць кроплю дабра

20.12.2023

З гэтым сцвярджэннем Л.М. Талстога згодны і арганізатары дабрачыннай акцыі, якая прайшла сёння на базе ТЦСАН.

Каманда актыўных і неабыякавых людзей, з адкрытымі і добрымі сэрцамі, звярнуліся ў тэрытарыяльны цэнтр з прапановай павіншаваць напярэдадні навагодніх і калядных свят дзяцей з інваліднасцю, якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных сем'ях, і адзінокіх інвалідаў, якія маюць патрэбу.

Харчовыя наборы, якія былі сабраны за кошт спонсарскіх сродкаў, і словы падтрымкі і віншаванні з надыходзячымі святамі ад арганізатараў акцыі атрымалі 46 сем'яў.

ТЦСАН выказвае словы падзякі і глыбокай удзячнасці

  • краме «A. K. A_STORE»,
  • салону «BE QUEEN»,
  • студыі фітнесу «PLASTILIN»,
  • кампаніі «EUROPARTS.BY»,
  • рамонтнай майстэрні «PROSERVIS»,
  • прафесійнаму цырульніцкаму магазіну «ШТУЧКА»,
  • Паўлу Клімовічу і краме «Дах і платы», Кірылу Герману і кавярні ГЦ «Сілуэт»,
  • Царкве Благадаць

і многім-многім іншым неабыякавым і спагадным людзям за аказаную дапамогу ў правядзенні дабрачыннай навагодняй акцыі для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.

Падпішыцеся на нашы навіны