У рытме танца

18.12.2023

Танец нездарма называюць «песняй душы», з яго дапамогай можна без усялякіх лішніх слоў выказаць свой настрой і думкі. Танцы карысныя ўсім без выключэння, а ў сталым узросце ад іх асаблівая карысць.

Вельмі палюбіліся падапечным аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту заняткі танцамі, якія штотыдзень праводзіць для іх валанцёр Галіна Міронава. Яна вучыць сваіх сябровак слухаць сваё цела, адчуваць музыку, расслабляцца і атрымліваць задавальненне ад заняткаў.

- Падобныя заняткі танцавальна-рухальнай тэрапіяй сталі традыцыйнымі. Яны аказваюць дабратворны ўплыў на псіхаэмацыйны і фізічны стан арганізма пажылых людзей, - адзначыла спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Іванова.

Падпішыцеся на нашы навіны