Фестываль творчасці «Снежаньскі карагод» у Барысаве сабраў дзяцей з інваліднасцю з усёй Мінскай вобласці

11.12.2023

V абласны фестываль творчасці людзей, якія маюць інваліднасць, «Снежаньскі карагод» традыцыйна прайшоў у Барысаве.

Ён аб'яднаў актыўных і таленавітых людзей з інваліднасцю, якія змаглі праявіць сябе ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, вакальным, харэаграфічным напрамках, у дэкламацыі паэтычных твораў і г. д.

Удзельніцай фестывалю стала і наша зямлячка Глябко Юлія, падапечная аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Юля прадставіла аўтарскую выставу навагодніх сувеніраў «Час цудаў» і стала дыпламантам фестывалю.

Падпішыцеся на нашы навіны