100-гадовы юбілей адзначыла жыхарка Уздзенскага раёна

07.12.2023

Зубовіч Вікторыя Антонаўна, жыхарка в. Каралёва, прымала віншаванні ад кіраўніцтва раёна, супрацоўнікаў сацыяльнай службы і грамадскіх арганізацый з нагоды 100-гадовага юбілею з Дня нараджэння.

Словы падзякі і ўдзячнасці за шматгадовую плённую працу на карысць раёна і пажаданні моцнага здароўя прагучалі ў адрас юбіляркі ад намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Жандармавай А.А., старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Лычкоўскай Т.I., старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Салавей А.В., намесніка дырэктара ТЦСАН Крупнік А.А., прадстаўніка раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Сакалоўскай Н.I.

Жанчына, у чые маладыя гады ўварвалася вайна, у гэтакiм шаноўным узросце не страціла жыццялюбства і аптымізму. Яе блакітныя вочы іскрыліся радасцю, а на твары ззяла шчаслівая ўсмешка. Яна падзялілася сакрэтамі даўгалецця з гасцямі і парадавала іх выкананнем ваенных песень.

Падпішыцеся на нашы навіны