Майстар-клас у тэхніцы «Кававы жывапіс» прайшоў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН

07.12.2023

На занятках у гуртках па інтарэсах хлопцы з інваліднасцю асвойваюць новыя тэхнікі выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У гэты раз кіраўнік гуртка прапанавала хлопцам намаляваць карціны, выкарыстоўваючы ў якасці фарбаў духмяную каву.

Спярша зрабілі накіды алоўкам, затым, выкарыстоўваючы светлыя і цёмныя тоны кавы, імкнуліся перадаць асаблівасці розных птушак. Атрымалася незвычайна і вельмі прыгожа. Агульная творчая дзейнасць даставіла дзецям задавальненне і радасць!

Падпішыцеся на нашы навіны