Канцэртная праграма «Дабро без межаў», прымеркаваная да Дня інвалідаў, прайшла на базе Уздзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

04.12.2023

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік УПЗiСА Уздзенскага райвыканкама Дрэйчук М. М., дырэктар ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» Жук Н.А., старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Лычкоўская Т.I., настаяцель Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла г. Узда Айцец Рыгор.

У зале размясціліся выставы сувенірнай прадукцыі, вырабленай падапечнымі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і выхаванцамі Уздзенскага раённага ЦКРНіР.

Канцэртная праграма, падрыхтаваная хлопцамі, якія наведваюць аддзяленне, падарыла гасцям мерапрыемства шмат яркіх момантаў і добры настрой.

Сваімі творчымі нумарамі парадавалі падапечных аддзялення выхаванцы Уздзенскага ЦРР «Вясёлка», навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў, Літвянскай базавай школы, удзельнікі творчай студыі «Пазітыў» аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Падпішыцеся на нашы навіны