Тэатральная майстэрня «Iнклюзіў» парадавала сваіх гледачоў новай пастаноўкай

04.12.2023

Напярэдадні Міжнароднага дня валанцёраў удзельнікі тэатральнай майстэрні «Iнклюзіў» аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту паказалі новы спектакль па матывах беларускай народнай казкі «Як кот звяроў напалохаў».

У глядзельнай зале захоплена назіралі за гульнёй акцёраў «срэбнага» ўзросту выхаванцы Уздзенскага ЦКРНіР і сярэдняй школы №1, а таксама падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Шчаслівыя ўсмешкі, падпаленыя вочы і радасныя твары юных гледачоў - самая вялікая ўзнагарода для артыстаў-валанцёраў.

Падпішыцеся на нашы навіны