Добрыя людзі - добрыя традыцыі

30.11.2023

У рамках сацыяльнага праекта «Горад прыгажосці» ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН пры ўдзеле валанцёраў УА «Уздзенскі дзяржаўны каледж» прайшла традыцыйная дабрачынная акцыя па аказанні бясплатных цырульнiцкiх паслуг.

Прыгожая стрыжка, дагледжаныя валасы - і добры настрой на дзень забяспечаны!

Хлопцы цёпла падзякавалі маладым цырульнікам за падораную ўвагу і пазітыўныя эмоцыі.

Падпішыцеся на нашы навіны