Малебен аб здароўі

30.11.2023

Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь падапечныя аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН наведалі Храм Святых апосталаў Пятра і Паўла ў г.Узда.

Настаяцель храма протаіерэй Рыгор Чарапеннікаў адслужыў для рабят малебен аб здароўі і правёў гутарку аб праваслаўным разуменні хваробы як дабра, якое можа паслужыць выратаванню душы чалавека праз цярпенне, паслухмянасць і пакору. У завяршэнне сустрэчы айцец Рыгор пажадаў дзецям быць добрымі і міласэрнымі ў адносінах да навакольных.

Падпішыцеся на нашы навіны