Фітбол для здароўя і даўгалецця!

27.11.2023

Заняткі на фітболе развіваюць каардынацыю рухаў, здымаюць нагрузку з хрыбетніка, стымулююць кровазварот і абмен рэчываў.

У гэтым пераканаліся ўдзельнікі гуртка аздараўленчай гімнастыкі «Школа здароўя» аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Пад кіраўніцтвам інструктара яны вывучылі і выканалі комплекс простых і даступных практыкаванняў з гэтым унікальным фітнес-мячом.

Падпішыцеся на нашы навіны