Месячнік бяспекі дарожнага руху сярод пажылых грамадзян працягваецца

23.11.2023

На базе ТЦСАН адбылася сустрэча сацыяльных работнікаў з начальнікам аддзела ДАІ Уздзенскага РАУС. Тэма гутаркі - прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму.

Супрацоўнік АДАІ растлумачыў прысутным асноўныя правілы бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху і пешаходаў, і веласіпедыстаў, звярнуў увагу на статыстыку дарожна-транспартных здарэнняў у раёне, праінфармаваў аб мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі асноўныя моманты па абсталяванні веласіпедаў святлоадбівальнымі элементамі, аб экіпіроўцы пешаходаў у цёмны час сутак і, вядома, аб важнасці правядзення інфармацыйна-растлумачальнай работы па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму сярод абслугоўваемых грамадзян.

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту супрацоўнік АДАІ Уздзенскага РАУС правёў гутарку «Выконвай ПДР».

У падарунак кожны ўдзельнік тэматычнай сустрэчы атрымаў флiкер.

Падпішыцеся на нашы навіны