Песні ад усёй душы
16.11.2023Канцэртная праграма пад такой назвай прайшла ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту
Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў свет песень, якія суправаджаюць чалавека з калыскі і застаюцца з ім на працягу ўсяго жыццёвага шляху.
Выступленні салістаў Ніны Лятун, Наталлi Шамянковай, Людмілы Каламіец, Вольгі Бокуць, Івана Любчанкі, Алены Дастанко дапоўніла творчая студыя «Пазітыў» аддзялення, якая падарыла ўдзельнікам добры настрой і мора пазітыву.
У кожнай песні, выкананай падапечнымі аддзялення, - шчырасць, любоў, радасць і суперажыванне. Кожная з песень для іх стала часткай жыцця, якія спяваюць для сябе, у коле родных і сяброў.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6586-pesni-ot-vsej-dushi.html#sigProId8db89eb5fe