Важнасць развіцця псіхічных працэсаў абмеркавалі на трэнінгавым занятку ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў

16.11.2023

Важную ролю ў жыцці і дзейнасці чалавека гуляе яго пазнавальная сфера, якая ўключае ў сябе сукупнасць псіхічных працэсаў.

Развіццё памяці цесна звязана з развіццём увагі, мыслення і ўяўлення.

З мэтай трэніроўкі пазнавальных працэсаў псіхолаг цэнтра прапанавала падапечным аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў шэраг займальных практыкаванняў, якія яны змогуць выкарыстоўваць у далейшым для падтрымання сваёй працаздольнасці.

Падпішыцеся на нашы навіны