Супрацоўнікі ТЦСАН далучыліся да рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі па прафілактыцы тытунекурэння
16.11.2023У рамках Адзінага дня здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» на вуліцах горада былі распаўсюджаны флаеры па дадзенай тэматыцы.
Увагу грамадзян завастрылі на тым, што спажыванне тытуню, а таксама пасіўнае курэнне з'яўляюцца фактарамі развіцця злаякасных новаўтварэнняў.
Адмова ад курэння - адзіная мера прафілактыкі гэтых захворванняў. Мы - за здаровы лад жыцця! Будзьце з намі!