Інваліды, наведваючыя ТЦСАН, прынялі ўдзел у свяце талерантнасці

16.11.2023

Талерантнасць - гэта павага, правільнае разуменне і прыняцце іншага чалавека такім, які ён ёсць…

Напярэдадні Міжнароднага Дня талерантнасці падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН былі запрошаны на тэматычнае мерапрыемства «Дзеці адной планеты» у ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Узда».

Выхаванцы дзіцячага сада падрыхтавалі для дзяцей з інваліднасцю тэатральную пастаноўку, а нашы падапечныя парадавалі малых сваімі музычнымі нумарамі. Напрыканцы сустрэчы хлопцы абмяняліся падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

Падпішыцеся на нашы навіны